Еўраклуб

Стыпендыі Вышэградскага фонда для навучання ў ВНУ Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Славакіі

Стыпендыя Вышэградскага фонда мае на мэту павелічэнне акадэмічнай мабільнасці праз фінансавую падтрымку студэнтаў і даследчыкаў.

Стыпендыя прызначана для студэнтаў, што навучаюцца ў дзяржаўных, або прыватных ВНУ і складае 2 300 еўра ў семестр. Для удзельнікаў, якія пражываюць на адлегласці больш за 1 500 км ад месца навучання прадугледжаны гранты на праезд.

Для таго каб стаць стыпендыятам кандыдаты самастойна павінны абраць прымаючы ўніверсітэт са спіса.

Патрабаванні да кандыдатаў: закончаная вышэйшая адукацыя / навучанне ў магістратуры ці аспірантуры, валоданне ангельскай мовай

Неабходныя дакументы:
1. запоўнены online бланк анкеты
2. завераныя копіі і пераклад дыплома і дадатку да дыплома
3. афіцыйны ліст-запрашэнне прымаючага ВНУ
4. рабочы план на перыяд навучання
5. рэкамендацыйны ліст (для стажыроўкі ў рамках аспірантуры)

Больш інфармацыі пра стыпендыю і форму заяўкі можна знайсці тут.

Працягласць навучання: 1-4 семестра

DEADLINE: 31 студзень 2014 г.

для каго: бакалаўры, магістры

дзе: Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія

калі: 2014-15 навучальны год

фінансавыя ўмовы: стыпендыя

дэдлайн: 31/01/2014

www.visegradfund.org

Крыніца: adukacyja.info

 

Пакінуць адказ