Categories: Грамадства

На Брэстчыне большасць ініцыятыўных груп створаны для вылучэння на выбары ў гарадскія саветы дэпутатаў

Паводле афіцыйных дадзеных, на 3042 выбарчыя акругі, што створаны на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў, у тэрытарыяльныя камісіі Брэсцкай вобласці пададзена 2085 заяў ад ініцыятыўных груп. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў сябра абласной выбарчай камісіі, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна -кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, больш за ўсё дакументаў ад ініцыятыўных груп грамадзян паступіла ў гарадах абласнога падпарадкавання – Брэсце, Баранавічах і Пінску (там на 108 акругаў пададзена 131 заява). Сярод тых, хто падаў заявы на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў 56 чалавек з’яўляюцца членамі палітычных партый. Сярод іх 32 асобы прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), дзесяць – Аб’яднаную грамадзянскую партыю, пяць – Камуністычную партыю Беларусі, па чатыры прэтэндэнты – Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” і Партыю БНФ, адзін – партыю “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”. У асноўным партыйныя вылучэнцы спрабуюць сабраць подпісы і зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх саветаў на тэрыторыі вобласці.
Аляксандр Каляда таксама адзначыў, што звычайна ініцыятыўныя групы ў пераважнай большасці рэгіструюцца мясцовымі выбаркамамі, і пакуль яму вядомы толькі адзіны выпадак адмовы ў рэгістрацыі: ён тычыцца ініцыятыўнай групы, якая няправільна падрыхтавала дакументы для передачы на разгляд Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago