Ужо больш за дзесяць гадоў Летнія школы ў Празе аб’ядноўваюць таленавітых студэнтаў з усяго свету, каб правесці інтэнсіўны навучальны курс, які ахоплівае канкрэтныя аспекты сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем.
Летнія школы ў Празе прызначаныя для аб’яднання студэнтаў і аспірантаў розных акадэмічных сфер з ЗША, Заходняй і Усходняй Еўропы, Азіі і іншых частак свету. Праграмы летніх школ у Празе садзейнічаюць міжнароднаму дыялогу па важных сацыяльна-эканамічных пытаннях.
для каго: студэнты
дзе: Прага, Чэхія
калі: 5-12 лiпеня
дэдлайн: 15/02/2014
Працоўная мова ўсіх праграм – англійская.
Заяўкам, якія паступяць да 31 студзеня 2014 г. будзе аддадзена перавага ў прыняцці рашэння. Удзельнікі будуць адабраны ў адпаведнасці з наступнымі трыма крытэрыямі:
1. атрыманая адукацыя;
2. матывацыйны ліст;
3. узровень валодання англійскай мовай.
Каля 30 студэнтаў будуць адабраны на кожную з праграм.
Крыніца: adukacyja.info