Categories: Грамадства

Баранавічы: 35 ініцыятыўных груп на 36 акругаў

У малой зале гарвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарсавета. Камісія прыняла рашэнне аб рэгістрацыі яшчэ 29 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Прэтэндэнтамі ў кандыдаты па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 20 сталі мясцовы прадпрымальнік Зміцер Аўгуст і супрацоўнік гарадскога аўтобуснага парка Сяргей Дубешка. Былы кіраўнік справамі гарвыканкама Эдуард Якімчык стаў прэтэндэнтам ў кандыдаты па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 17. Начальнік гарадской міліцыі Вячаслаў Герасімовіч зарэгістраваны прэтэндэнтам у кандыдаты па выбарчай акрузе № 5.

ТВК зарэгістравала таксама ініцыятыўную групу па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты гарсавета па выбарчай акрузе № 35, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса.

Нагадаем, што 14 студзеня Баранавіцкая ТВК ўжо зарэгістравала 6 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, у Баранавічах ужо зарэгістраваны 35 ініцыятыўных груп. Усяго на мясцовых выбарах 23 сакавіка павінна быць абрана 36 дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago