Баранавіцкі гарвыканкам забараніў прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку правесці 26 студзеня пікет пад лозунгамі “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
– У Баранавічах актыўныя грамадзяне неаднаразова збіралі подпісы жыхароў горада супраць росту коштаў на жыццё і паслугі, гандлю неякаснымі спіртнымі напоямі, за павышэнне заробкаў і пенсій, добраўпарадкаванне гарадскіх паркаў і дарог, за змены выбарчага заканадаўства, будаўніцтва крамы на праспекце Машэрава і вуліцы Гаевай, разліковага цэнтра каля прыпынка па вул. Фабрычная і г.д. Аднак чыноўнікі не спяшаюцца выконваць пажаданні людзей. Таму сваім пікетам я хацеў звярнуць увагу нашых грамадзян, што чыноўнікі горада недастаткова і несваечасова рэагуюць на звароты і прапановы людзей. Але мне чарговы раз незаконна забаранілі правядзенне пікета, нягледзячы на тое, што я не толькі заключыў дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, але і выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах, – паведаміў Рыгор Грык.
Прычым аб забароне пікетаактывісту стала вядома не з адказу гарвыканкама, які Рыгор Грык так і не атрымаў нават да 26 студзеня, а пасля размовы грамадскага актывіста з намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ГАУС маёрам Паўлам Кульгавікам.
Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык мае намер скардзіцца на незаконныя дзеянні гарвыканкама ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…