Рыгор Грык 28 студзеня падаў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на незаконныя дзеянні гарвыканкама па забароне запланаванага пікету пад лозунгам “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Грамадскі актывіст адзначае, што ён заключыў пісьмовыя дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах.
– У скарзе я адзначыў, што Баранавіцкі гарвыканкам парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Я не атрымаў адказу на сваю заяву не толькі за 5 дзён да даты правядзення запланаванага пікета, як гэтага патрабуе закон, але і на момант правядзення пікета, – паведаміў Рыгор Грык.
Грамадскі актывіст просіць пракурора правесці праверку па дадзенаму факту і прыняць меры пракурорскага рэагавання да адказнах супрацоўнікаў гарвыканкама, якія парушылі патрабаванне арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…