Categories: Грамадства

Абсурдам назваў дэпутат неабходнасць справаздачыцца за сваю дзейнасць

Старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Генадзь Масько лічыць абсурдам, каб дэпутаты трымалі справаздачу перад людзьмі, што дзейнічаюць ад імя грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Такі адказ атрымаў актывіст “Сацыяльнага офісу” у Брэсце Юрый Жыдовіч, калі ў трэці раз звярнуўся да кіраўніка мясцовага прадстаўнічага органа ўлады, бо раней дэпутаты брэсцкага гарсавета праігнаравалі  лісты ад імя грамадзянскай ініцыятывы, калі іх прасілі паведаміць пра сваю дзейнасць у якасці “народных абраннікаў”, дзе і калі яны ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі, якім чынам інфармуюць грамадзян пра месца гэтых сустрэч. Пры гэтым Юрый Жыдовіч нагадвае, што заканадаўства абавязвае дэпутатаў у 15-дзённы тэрмін разглядаць і даваць адказы на звароты, якія накіраваны ў іх адрас.

У адказе за подпісам старшыні гарсавета Генадзя Масько гаворыцца, што дэпутат нясе адказнасць перад грамадзянамі і толькі ім робіць справаздачы. “А вось каб дэпутат трымаў справаздачу перад грамадзянскай ініцыятывай “Сацыяльны офіс” – такога абсурду ў заканадаўчых актах не прапісана”, – заяўляе кіраўнік гарсавета і падкрэслівае, што таму няма магчымасці задаволіць цікаўнасць аўтараў звароту.

Актывіст “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч лічыць, што ў сваім лісце Генадзь Масько пярэчыць сам сабе, бо незалежна ад свайго удзелу ў грамадскім жыцці “усе мы з’яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і маем права атрымліваць адказы на тыя пытанні, якія нас цікавяць”.

Крыніца: spring96.org

 

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago