У Беларусі 23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. З гэтай нагоды праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” абвяшчае набор на трэнінгі па падрыхтоўцы незалежных назіральнікаў.
Трэнінгі для будучых назіральнікаў – гэта серыя трэнінгаў, накіраваных на паглыблены разгляд аспектаў грамадзянскага назірання, пачынаючы з ролі незалежных назіральнікаў і скончваючы выкарыстаннем сучасных электронных сродкаў для збору і распаўсюду вынікаў назірання.
Удзел дапаможа падрыхтавацца да назірання на мясцовых выбарах ў Беларусі.
Трэнінгі з’яўляюцца дадатковым мерапрыемствам для тых, хто жадае паглыбіць свае веды ў тэме грамадзянскага (непалітычнага) назірання і плануе выкарыстоўваць іх падчас назірання за мясцовымі выбарамі 23 сакавіка 2014 года ў межах праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Адабраныя удзельнікі пройдуць курс з трох трэнінгаў па наступным тэмам:
1) Абрыс палітычнага кантэксту з удзелам разнастайных актараў: задачы незалежнага (непалітычнага) назірання ў Беларусі.
2) Прававыя нормы: што трэба ведаць і как сябе паводзіць у спрэчных сітуацыях на выбарчым ўчастку.
3) Выкарыстанне інтэрнэта, магчымасцей смартфонаў і іншых тэхналогій у беларускіх умовах для распаўсюджвання вынікаў назірання.
Першая серыя трэнінгаў адбудзецца 22, 23 лютага і 1 сакавіка, другая – 2, 8 і 9 сакавіка (удзел абавязковы ва ўсіх трох трэнінгах). Дэдлайн падачы заявак – 16 лютага. Заяўку на трэнінгі можна запоўніць тут.
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Пры адборы на дадзеныя трэнінгі прыярытэт будзе аддавацца дасведчанным назіральнікам ці пачаткоўцам з моцнай матывацыяй.
Тым не менш, няўдзел у трэнінгах не пазбаўляе Вас магчымасці стаць назіральнікам. Непасрэдная падрыхтоўка па працэдурным нормам будзе дадаткова праводзіцца напярэдадні выбараў. Сачыце за наступнымі наборамі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Праект рэалізуецца Belarus Watch, ЕГУ і Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскага. Ён дае маладым беларусам унікальную магчымасць азнаёміцца з досведам назіральнікаў з суседніх краін і прымяніць яго на практыцы ў Беларусі. У Беларусі праект выступае за грамадзянскае непалітычнае назіранне за выбарамі.
Мы не пераследуем ніякіх палітычных мэтаў, мы назіраем за якасцю выбарчага працэса і прыцягваем неабыякавых людзей далучыцца. Запісвайся на трэнінгі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” і назірай з намі!
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце eotp.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…