Грамадства

Палова прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкай вобласці з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў

Усяго ў выбарчыя камісіі вобласці дакументы на рэгістрацыю іх кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў падалі 3362 чалавекі.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Большасць прэтэндэнтаў (1954 асобы) вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Працоўныя калектывы вылучылі кандыдатамі ў дэпутаты 1382 прадстаўнікі, акрамя таго за дэпутацкія мандаты гатовыя таксама пазмагацца 130 вылучэнцаў ад палітычных партый. Варта заўважыць, што 90 чалавек вылучаліся адразу двума спосабамі – шляхам збору подпісаў і палітычнымі партыямі.

Сярод партыйцаў 36 чалавек прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 31 – Камуністычную партыю Беларусі, 20 – Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”, 13 – Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, 11 – Ліберальна-дэмакратычную партыю, 10 – Партыю БНФ і 8 – Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Чакаецца, што самы вялікі конкурс будзе сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкі гарадскі савет: на 40 дэпутацкіх месцаў вылучана 124 чалавекі . Што тычыцца абласнога савета, дык на 57 выбарчых акругаў переад пачаткам рэгітстрацыі ёсць 126 прэтэндэнтаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ