Семінар для прадстаўнікоў/-чак беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў моладзі, адбудзецца 22-23 лютага.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае ўдзельнікаў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка” з’яўляецца першым з мерапрыемстваў, запланаваных Радай для правядзення ў 2014 годзе ў межах адукацыйнага курса “Акадэмія моладзевай палітыкі”.
Першы семінар пройдзе 22-23 лютага ў Мінску.
Тэмы семінара
Што такое моладзевая палітыка і чаму моладзь вылучаецца асобнай катэгорыяй.
Развіццё моладзевай палітыкі ў Еўропе.
Праблемы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі, магчымасці на яе ўплываць.
Хто можа прыняць удзел у семінары?
Да ўдзелу ў першым семінары, які пройдзе 22-23 лютага ў Мінску, запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.
Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам/-чкам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета “РАДА”. Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.
Што трэба, каб прыняць удзел?
Каб прыняць удзел неабходна запоўніць анкету і выслаць яе да 20 лютага на адрас info@rada.fm з тэмай ліста “АМП”.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.
Анкета для ўдзелу ў моладзевым семінары: anketa-dlia-udzelu-e-seminary
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…