У суботу 15 лютага прайшоў 9-ты музычны фестываль-конкурс X-star 2014. 7 гуртоў з Берасця, Менска, Магілёва і Смаленска змагаліся за галоўны прыз – паездку ў якасці запрошаных гасцей на міжнародны польскі фестываль Wake up and Live (г. Суленчын). Пераможцы X-star 2014 магчымуць выступіць з 45-хвіліннай праграмай у галоўны дзень фэсту.
У гэтым годзе імпрэзу адкрылі мінулыя пераможцы – кобрынскі гурт SGband. Саліст заўважыў:
самые лепшыя людзі жывуць у Берасці
Трэба адзначыць, што SGband прымалі ўдзел у беларускім адборы на Еўрабачанні, але не прайшлі. А вось у фінальным канцэрце конкурсу былі запрошанымі гасцямі.
З умовамі конкурсу X-star для музычных каманд можна азнаёміцца ў нашым анонсе.
Вось як выглядае табліца пераможцаў:
Лепшы бас-гітарыст – Яўген Ляўчук (Landau).
Лепшы гітарыст – Зміцер Галавач (Glory).
Лепшы барабаншчык – Антось Іванюценка (Glory).
Лепшы вакаліст – Аляксандр Іл’ін (Nizkiz).
Кожны прадстаўнік намінацыі адтрымаў дыплом.
Са спісам удзельнікаў фіналу імпрэзы можна азнаёміцца ў суполцы “Укантакце”: vk.com/xstar_rock
Трэцяе месца і прыз – гітара з асабістай калекцыі Tommy Emmanuel + аўтограф – Laminin (Смаленск, Расія).
Другое месца і прыз – запіс песні ў новай студыі “X-star” – берасцейцы Landau.
І першае месца – Nizkiz (Магілёў). Галоўны прыз: фестываль Wake up and Live.
ІНТЭРВ’Ю з берасцейцамі LANDAU:
“Лепшы вечар для таго, каб слухаць і чуць” (Алена, Landau)
На пытанне, чаму вырашылі другі раз паўдзельнічаць у конкурсе X-star, берасцейцы адказалі:
накаціла выступіць, бывае
Фіналісты адзначылі, што на адборы ў фінал гурты выконвалі тыя ж самыя кампазіцыя, што і ў фінале:
гэта вельмі дзіўна, бо паказваеш сябе з аднаго боку
Алена, салістка гурту:
сёння моцна хваляваліся, нават больш, чым на сольных канцэртах. Бо на “сольнікі” людзі прыходзяць слухаць толькі цябе, ты ведаеш – публіка толькі твая і як з ёй сябе трымаць. А на конкурсах вельмі разнамасныя гурты ўдзельнічаюць. Нашы слухачы – гэта людзі ад 15 да 50 гадоў. Аўдыторыя X-star, у асноўным, гэта моладзь, якая любіць драйв, рок, панк. У нас ёсць песні, пад якія можна пасядзець падумаць, а ёсць, дзе і патанчыць можна. Галоўная мэта ўдзелу – паслухаць экспертаў: памылкі, недахопы, рост гурта за апошнія 3 гады
“Наогул гурт Landau рэдка ўдзельнічае у імпрэзах конкурснага фармату”, – заўважыў Андрэй, удзельнік гурту.
Паводле sms-галасавання лепшымі на думку берасцейцаў былі Nizkiz. Гурт атрымаў 42 галасы і торт X-star.
Пасля першай часткі конкурсу праходзіў, як і завялося, “ікс-стараўскі аўкцыён”. Цэнтральны лот – X-star кола (5 літраў). Пераможца адаў за яе 300 тыс.бел.руб.
Пазней будзе інтэрв’ю з фіналістамі X-star 2014.
Аўтар тэксту: Наталля Гарайкіна
ФОТАРЭПАРТАЖ ад Васіля Бруха:
“Трэцяе месца і прыз – гітара з асабістай калекцыі Tonny Emanuel + аўтограф – Laminin (Смаленск, Расія).”
Его зовут Tommy Emmanuel. Стыдно, товарищи.
Исправим, прошу прощения!