Жыхары дома №10 па вуліцы Астроўскага абвінавачваюць адказных асоб гарадскога ЖРЭУ і Брэсцкага гарвыканкама ў крадзяжы, злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і бяздзейнасці. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Аўтары звароту ў пракуратуру ўпэўненыя, што сваёй бяздзейнасцю названыя структуры нанеслі ім сур’ёзную матэрыяльную шкоду, бо жыхары дома ў свой час заключылі дамову і аплачавалі паслугі, каб будынак рамантаваўся і знаходзіўся ў належным стане. Аднак чыноўнікі цягнулі з рамонтам, а пасля прызналі дом аварыйна небяспечным. На думку грамадзян, гарвыканкам не выканаў свае абавязкі ў справе захавання камунальнай і прыватнай уласнасці, а таксама гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо дом па вуліцы Астроўскага размешчаны ў цэнтры Брэста горада і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Жыхары дома таксама лічаць, што ім нанесена маёмасная шкода і просяць пракуратуру прыцягнуць вінаватых службовых асоб да крымінальнай адказнасці.
Як адзначыў праваабаронца Раман Кісляк, улады бяздзейнічалі наўмысна. З-за адсутнасці рамонту дом разбураўся, яго кошт зніжаўся, а ў выніку жыхароў на нібыта законных падставах спрабуюць выселіць на гарадскія ўскраіны, каб пасля прпанаваць інвестару зямлю ў самым цэнтры горада.
Крыніца: spring96.org