Categories: Грамадства

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу  салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

Змаганне салігорцаў за моўную роўнасць у эфіры тэлеканала СТК цягнецца  ўжо амаль год. Яшчэ ўлетку суд Салігорскага раёна “адфутболіў” іх з гэтым пытаннем да дзяржаўных ідэалагаў. Прайшоўшы ўсю вертыкаль улады да самай Адміністрацыі прэзідэнта, актывісты зноўку рыхтуюцца да судовага працэсу.

– Адказ Міністэрства інфармацыі досыць класічны. Маўляў, паводле Закону аб СМІ масавая інфармацыя можа распаўсюджвацца ў Рэспубліцы Беларусь на двух дзяржаўных мовах, і працэнтныя ці якія-небудзь іншыя суадносіны для дзяржаўных моваў вяшчання не прадугледжваюцца, – кажа адзін з барацьбітоў за моўную роўнасць Віктар Малочка.

Таксама намеснік Міністра Шэдко Д. А. паведамаляе, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прымае галоўны рэдактар тэлеканала, а ўмяшальніцтва ў сферу прафесійнай самастойнасці рэдакцыі СТК называе незаконным абмежаваннем свабоды масавай інфармацыі. Адпаведна, вырашэнне пытання аб прапанаваным актывістамі стварэнні папкі з беларускамоўнымі вершамі і выканаўцамі, а таксама завядзенне спецыяльных бланкаў заказаў віншаванняў, Міністэрства інфармацыі лічыць выключнай кампетэнцыяй адміністрацыі Салігорскага тэлевізійнага канала.

Салігорскія актывісты ўважаюць аргументацю Міністэрства інфрамацыі дапушчальнай для прыватных медыяў. З боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва ад тых, якія, як тэлеканал СТК, займаюць манапольны статус у рэгіёне, актывісты чакаюць недыскрымінацыйнага падыходу да інфармацыйнай палітыкі на падставе роўнасці і павагі да правоў беларускамоўнай меншасці. Далей адстойваць свае правы актывісты збіраюцца зноўку ў судовых інстанцыях.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago