Актывісты, сябры і студэнты з гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і АРР “Дзедзіч” распачынаюць другі конкурс у рамках кампаніі “Наша мова”. На гэты раз з ноткай пісьменнасці – “Берасцейскі ВЕРШнік”.
Конкурс накіраваны на маладых берасцейскіх паэтаў. Галоўнай тэмай самапісных творчых шэдэўраў павінна стаць любоў да роднай зямлі, яе прыгажосці і непаўторнасці.
Малады паэт можа ўспомніць пра гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі; пра прыгажосць і святло мілай улюбёнай жанчыны.
Як пісаў Максім Багдановіч:
“…І часам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны…” (Слуцкія ткачыхі)
Свае беларускія вершы абавязкова на беларускай мове маладыя берасцейскія таленты дасылаюць на электронны адрас: [email protected].
Вершы на конкурс прымаюцца да 20 сакавіка (23-59).
Пераможцу, як і ў першым конкурсе, вызначаць берасцейцы з дапамогай адкрытага інтэрнэт-галасавання ў суполцы “Наша мова”.
І самае інтрыгуючае – ПРЫЗ: тэхналагічны, неабходны маладому паэту, каб быць заўсёды з літарай побач. Гэта ЭЛЕКТРОННАЯ КНІГА.
Невялічкая падказка: ідзе зімова-вясновы тыдзень – Масленіца, хутка 8 сакавіка – дзень вясны і прыгажосці. Маладыя паэты-таленты, гэтыя святы могуць быць тэмай вашых вершаў! Спрабуйце!
Прэс-служба АРР “Дзедзіч”