Categories: Грамадства

Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам

Мерапрыемства, для ўдзелу ў якім было заяўлена не больш за 15 чалавек, меркавалася правесці з 12.00 да 13.00 па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна да цэнтральнай плошчы горада.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, з адказу гарвыканкама вынікае, што маршрут шэсця праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Актывіст АГП нагадаў, што з аналагічнай матывіроўкай мясцовыя чыноўнікі не дазволілі правесці шэсце ў падтрымку Еўрамайдана 21 снежня мінулага года.

Уладзімір Вуек расцэньвае гэтыя забароны як парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян на мірныя сходы, пікеты, вулічныя шэсці і свабоднае выказванне меркавання. “Мы маем намер абскардзіць рашэнне гарвыканкама па нашай заяўцы на акцыю 10 сакавіка і будзем спасылацца на тое, што ў 2013 годзе брэсцкія ўлады дазволілі прадстаўнікам дэмакратычных сіл правесці па такім самым маршруце першамайскую дэманстрацыю, у якой тады прынялі ўдзел больш за сто чалавек”, – адзначыў кіраўнік абласной арганізацыі АГП.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago