Categories: Грамадства

Берасцейцы пра Рыгора Барадуліна (апытанка)

2-га сакавіка памёр Народны паэт Беларусі, эсэіст і перакладчык – Рыгор Барадулін. Краіна страціла яшчэ аднаго выбітнага сына. Дзядзьку Рыгору 24 лютага споўнілася 79 год. 

“Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб страціць святое штосьці…”

Рыгор Барадулін

Большасць людзей памятаюць пісьменніка яшчэ са школьных гадоў – з 9-10 класаў. Апошняй кнігай паэта стаў “Вушацкі словазбор”, дзе Барадулін сабраў скарбы беларускай мовы мясцін, дзе нарадзіўся.

Цікавыя факты творчасці Рыгора Барадуліна:

  1. У 2006 годзе намінаваны на Нобілеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў “Ксты”.
  2. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.
  3. Больш за 20 гадоў працы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
  4. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Я. Купалы за зборнік вершаў “Рум”.
  5. Творы Рыгора Барадуліна перакладзеныя амаль на 40 моў свету.

Карэспандэнты агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запыталіся ў берасцейцаў ці ведаюць яны Рыгора Барадуліна і ці знаёмы з яго творчасцю.

Фотаздымак: афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Відэа: Зміцер Сахарук

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago