Грамадства

Смяротнае пакаранне: ад помсты да абаліцыянізму

У наш час у свеце расце рух абаліцыяністаў – прыхільнікаў поўнай адмены смяротнага пакарання (ад лацінскага Abolitio – «адмена»). Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае арганізацыя Amnesty International. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Гістарычна смяротнае пакаранне эвалюцыянавала са звычаю “кроўнай помсты”, які існаваў яшчэ ў стражытным грамадстве і быў выказаны ў формуле «вока за вока, зуб за зуб». Тады не пакараць злачынцу, не адпомсціць лічылася ганьбай. Помста ўспрымалася як справядлівасць і правасуддзе. Паступова, са з’яўленнем дзяржавы карныя функцыі перайшлі да дзяржаўнага апарату, смяротнае пакаранне зрабілася  публічным і набыло статус крымінальнага пакарання, якое выконваецца ад імя дзяржаўнай улады. Разам з гэтым павялічылася і колькасць злачынстваў, якія падпадаюць пад кару смерцю.

У наш час больш за палову краінаў свету альбо адмовіліся ад смяротнага пакарання, альбо не выкарыстоўваюць яго на практыцы. Пры гэтым 98 краінаў – абаліцыяністы, дзе смяротнае пакаранне адсутнічае наогул – за злачынствы, здзейсненыя як у мірны час, так і падчас вайны. Сярод краінаў-абаліцыяністаў – Швецыя, якая больш за сто год (з 1910) не выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.

dp-sweden-4

У гарадскім музеі Стакгольма ёсць частка экспазіцыі, якая называецца «Цёмны бок», прысвечаная злачынствам і пакаранням. У тым ліку і смяротнай кары. У музей прыходзяць школьнікі, студэнты, а таксама (абавязкова) датэрмінова вызваленыя з турмы, якія знаходзяцца пад наглядам, – тут можна паслухаць і паглядзець відэа-запісы споведзяў людзей, якія здолелі сацыялізавацца пасля зняволення.    

dp-sweden-2

У Швецыі больш за сто год няма смяротнага пакарання, але плакаты супраць гэтага віду кары можна бачыць у грамадскіх месцах.

dp-sweden-1

Бо Швецыя зараз змагаецца за адмену смяротнага пакарання ў краінах, дзе яно існуе (у тым ліку – у Беларусі). Адначасова і ў Швецыі актывісты руху супраць смяротнага пакарання нагадваюцьсваім суграмадзянам, што “Помста – гэта не правасуддзе”.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ