Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зiмовы семестр 2014/2015 навучальнага года. Дэдлайн: 14.04.
GFPS-Polska прапануе:
– 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
– магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
– магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
– апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
– удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
– стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
– сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.
Неабходны набор дакументаў:
– запоўненая анкета;
– матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
– план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2
– старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
– даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
– сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;
– дзве рэкамендацыі ад выкладчыкаў (ці навуковых кіраўнікоў) на тэму заяўніка і яго праекту.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе!
Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: [email protected].
Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў траўнi. Таксама рэкамендуем вам азнаёміцца з правіламі, якія датычаць Стыпендыяльнай праграмы GFPS-Polska.
Стыпендыяльная праграма ў Польшчы для двух студэнтаў з Беларусі рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага супрацы.
Аўтар: Насця
Крыніца: adukacyja.info