Грамадства

ЦВК: Візуальны падлік колькасці выбарчыкаў прававога значэння не мае

Назіральнік Сяргей Гоўша звяртаўся ў ЦВК са зваротам, дзе звяртаў увагу, што мелі месца парушэнні пры падліку галасоў выбаршчыкаў на ўчастку для гасавання № 43 у Баранавічах. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

А менавіта – колькасць выбаршчыкаў (па візуальным падліку) не супадала з колькасцю выдадзеных бюлетэняў.

урны-для-голосования
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на арт.55 Выбарчага кодэксу, адзначае, што колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні, устанаўліваецца па спісу выбаршчыкаў, а колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – па бюлетэнях, якія знаходзіліся ў скрынках для галасавання. Візуальны падлік колькасці выбаршчыкаў, які назіральнік праводзіў на ўчастку, прававога значэння не мае, адзначылі ў ЦВК. Паколькі такая працэдура выбарчым заканадаўствам не прадугледжана.

Гоўша таксама скардзіўся на тое, што члены ўчастковай выбарчай камсіі адначасова падлічвалі невыкарыстаныя бюлетэні і бюлетэні, якія знаходзіліся ў скрынцы для датэрміновага галасавання. ЦВК прызнала, што гэта з’яўляецца парушэннем працэдурнага характару, але, па меркаванні Ярмошынай, не магло паўплываць на вынікі выбараў.

Як вынік, Цэнтрвыбаркам не знайшоў падставаў для правядзення праверкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ