У Брэсце адбыўся інцыдэнт з актывісткай кампаніі “Гавары праўду” Святланай Нікадзімук, якая збірала подпісы сярод жыхароў Брэста за “Народны рэферэндум” і наведала з гэтай мэтай шматпавярховы дом. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі. Адначасова мужчына распавёў, што арганізатараў і актывістаў “Народнага рэфенрэндума” трэба “пасадзіць”.
У выніку Святлану Нікадзімук адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі на яе пратакол апытання і адабралі зварот з сабранымі подпісамі. Па словах мясцовага каардынатара грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ігара Маслоўскага, які асабіста ездзіў у міліцэйскі пастарунак, ён пісьмова патлумачыў законнасць збору подпісаў.
Зараз Маслоўскі ад імя актывістаў грамадзянскай кампаніі накіраваў заяву на імя кіраўніка РАУС, у якім просіць на падставе закона Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб вярнуць актывістцы калектыўны зварот з подпісамі жыхароў Брэста і прыцягнуць да адказнасці грамадзяніна, які незаконна ўтрымліваў Святлану Нікадзімук у сваёй кватэры.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Жанчына павінна падаць заяву ў суд на “міліцыянера на пенсіі” пра незаконнае затрыманне.