Categories: Грамадства

На зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю

У Брэсце адбыўся інцыдэнт з актывісткай кампаніі “Гавары праўду” Святланай Нікадзімук, якая збірала подпісы сярод жыхароў Брэста за “Народны рэферэндум” і наведала з гэтай мэтай шматпавярховы дом. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі. Адначасова мужчына распавёў, што арганізатараў і актывістаў “Народнага рэфенрэндума” трэба “пасадзіць”.

У выніку Святлану Нікадзімук адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі на яе пратакол апытання і адабралі зварот з сабранымі подпісамі. Па словах мясцовага каардынатара грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ігара Маслоўскага, які асабіста ездзіў у міліцэйскі пастарунак, ён пісьмова патлумачыў законнасць збору подпісаў.

Зараз Маслоўскі ад імя актывістаў грамадзянскай кампаніі накіраваў заяву на імя кіраўніка РАУС, у якім просіць на падставе закона Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб вярнуць актывістцы калектыўны зварот з подпісамі жыхароў Брэста і прыцягнуць да адказнасці грамадзяніна, які незаконна ўтрымліваў Святлану Нікадзімук у сваёй кватэры.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

View Comments

  • Жанчына павінна падаць заяву ў суд на “міліцыянера на пенсіі” пра незаконнае затрыманне.

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

2 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

5 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

5 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

5 дней ago