Сучасныя курсы беларускай мовы нарэшце даехалі з Менска да Берасця. Арганізатары абяцаюць шматлікія цікавосткі, а ўваход – зусім вольны.
МОВА НАНОВА — бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам.
Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!
Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.
А яшчэ больш падрабязнай інфамацыі пра самі курсы глядзіце тут.
Уступныя заняткі ў Берасці пройдуць 27 красавіка, пачатак а 18.30.
АДРАС І МЕСЦА Ў ГОРАДЗЕ::
г. Берасце, вул. Дворнікава, 63
Мікр-н Адамкова-Рэчыца,
каля чыгуначнай станцыі Берасце-Паўночны.
ПРАЕЗД:
Дабрацца можна за 10-12 хвілінаў на гарадскім транспарце ад прыпынку “Гарадскі парк культуры і адпачынку 1 мая”. Ехаць 4 прыпынкі да прыпынку “л-та Акімачкіна” і потым прайсці 200 метраў па вул. Дворнікава, як паказана на мапе. Гэта на самой справе не далёка.
Аўтобусы: № 9, 37, 37а, 50.
Маршрутнае таксі № 20.
Больш падрабязнасцей, праграмма сустрэчы і крыху цікавага пра месца будучых заняткаў чытайце тут.
Матэрыял напісаны па матэрыялах сайта МОВА НАНОВА і суполкі ў “УКантакце”, прысвечанай сустрэчы.