Еўраклуб

Навучанне ў Вроцлаве

Праграма „Teraz Wrocław” запрашае да навучання ў Вроцлаве – без Карты паляка, без пасярэднікаў і непатрэбных выдаткаў.  Праграма заснавана ў 2006 г. гарадскімі ўладамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Вроцлава. Мэта – запрашэнне абітурыентаў з Усходняй Еўропы да навучання ва ўніверсітэтах Вроцлава. Праект з’яўляецца некамерцыйным і ўсе паслугі бясплатныя.

1354270274_vroclav
Універсітэты, якія ўдзельнічаюць у праграме:

Вроцлаўскі універсітэт
Вроцлаўская палітэхніка
Эканамічны універсітэт Вроцлава
Вроцлаўскі універсітэт прыродаўладкавання
Вышэйшая банкаўская школа Вроцлава

Што прапаноўвае праграма:

бясплатнае навучанне на праграме і кансультацыі па тэме паступлення
больш за 150 бясплатных месцаў для кандыдатаў, якія не маюць карту паляка, паступленне па конкурсу
паступленне на платнае навучанне
спрошчаная працэдура паступлення, без іспытаў (за выключэннем некаторых спецыяльнасцяў)
адаптацыйны курс перад пачаткам навучання

Патрабаванні да кандыдатаў:

веданне польскай мовы (мінімальны ўзровень В1)
наяўнасць атэстата аб поўнай сярэдняй адукацыі, для магістратуры – таксама і дыплом бакалаўра
адсутнасць карты паляка

Як прыняць удзел?

1. Зарэгістравацца на сайце праграмы www.study-in-wroclaw.pl
2. Даслаць сканы неабходных дакументаў
3. Прайсці сумоўе ў скайпе.

Рэгістрацыя даступная 6 траўня – 16 чэрвеня 2014 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.study-in-wroclaw.pl

Пытанні можна дасылаць на скрыню [email protected]

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ