Адукацыя

ADUfest 2.0: на вакацыі з адукацыяй!

Каманда сайта adukacyja.info у другі раз ладзіць з’езд паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ і запрашае ахвотных прыняць удзел! Сёлета ADUfest 2.0 паспрыяе развіццю кантактаў і абмену досведам сярод маладых спецыялістаў.

99

На адукацыйным фестывалі не будзе занудных лекцый, паколькі ўдзельнікі фэста самі складуць праграму! Кожны выпускнік рыхтуе аўтарскі інтэрактыўны майстар-клас. Гэта можа быць крэш-курс па фондавых біржах ці воркшоп па кітайскіх народных танцах, кулінарны курс па прыгатаванні мамалыгі ці трэніроўка па шэйп-фітнэсу, уводзіны ў кінематограф Новай Зеландыі ці мадэрновую архітэктуру Даніі. Галоўнае, каб удзельнікі ў інтэрактыўнай форме змаглі навучыцца падчас майстар-класа чамусьці новаму і цікаваму. Спартыўныя і гастранамічныя воркшопы вітаюцца!

Сустрэча адбудзецца 1-3 жніўня ў маляўнічых мясцінах у Польшчы.

Удзельнікі атрымаюць стылёвыя падарункі ад Адукацыі.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу і медычную страхоўку.

Запаўняй анкету і далучайся да нас!

Фотаімпрэсіі з мінулагодняга з’езду можна знайсці тут.

Дэдлайн падачы заявак – 6 чэрвеня 2014.

Пытанні і пажаданні скіроўвайце на скрыню [email protected].

Пакінуць адказ