Другі год бярозаўскія інспектары ДАІ актыўна змагаюцца з раварыствамі, якія не вытрымліваюць скакання па высокіх бардзюрах пры перасячэнні тратуараў з праезднай часткай і едуць па абочыне дарогі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Пакараны штрафам 66-гадовы Сцяпан Сцепанюк адзначае:
– Нашыя пешаходныя дарожкі не прадугледжаны для праезду роварам – павінны быць абсталяваныя з’ездамі. У мяне ёсць адказ з Брэсцкага аблвыканкаму. “У месцах перасячэнне пешаходных шляхоў і праезджай часткі вышыня бартавога каменя не адпавядае вызначыным патрабаванням. У горадзе адсутнічаюць дарожкі або палосы, якія адмыслова прызначаныя для раварыстаў.” Тым не менш гэта не замінае інспектарам ДАІ караць штрафамі ад 1 да 3 базавых велічынь.
С.Сцепанюк быў пакараны штрафам памерам 260 тысяч.
Абураюцца і іншыя роварысты.
– Тратуары вузкія, цяжка размінацца з прахожымі, — кажа жыхарка Бярозы Ірына Клышэйка. – Няхай для роварыстаў спачатку створаць неабходны ўмовы, тады і трэба патрабаваць выканання законаў. Лягчэй людзей караць, чым запатрабаваць у гарадскіх уладаў зрабіць умовы для роварыстаў.
Праваабаронца Сяржук Русецкі лічыць, што аштрафаваным раварыстам можна спрабаваць абараніць свае правы ў судзе:
– Калі паездка па ходніках не забяспечана тэхнічна, то штрафы за паездкі па праезнай частцы варта аспрэчваць у судзе.
Хаця, па словах праваабаронцы, спадзяванні на тое, што суд адменіць такое рашэнне не надта вялікія. А судовыя пошліны за падачу заявы ў суд немалыя.
Па афіцыйных дадзеных, за 2013 год у Бярозаўскім раёне пакарана 570 роварыстаў.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…