Выданнем друкаванага бюлетэня “Брестское право”, які зараз плануецца рыхтаваць штомесяц і распаўсюджваць сярод жыхароў рэгіёна, займаецца мясцовае прадстаўніцтва РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Паводле слоў каардынатара БХК на Берасцейшчыне Ігара Маслоўскага, змест бюлетэня па-ранейшаму будуць складаць матэрыялы на праваабарончую тэматыку, падрыхтаваныя на падставе падзей у Брэсцкай вобласці. Дзеля гэтага значнае месца ў выданні будзе складаць маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў рэгіёне.
Мясцовыя актывісты БХК вырашылі не абмяжоўвацца толькі бюлетэнем “Брестское право”: праваабарончая старонка неўзабаве з’явіцца ў незалежнай газеце “Брестский курьер”, акрамя таго выкарыстоўваюцца магчымасці сацыяльных сетак ў Інтэрнэце дзеля распаўсюду інфармацыі пра стан з правамі чалавека ў вобласці.
Крыніца: spring96.org