У межах праграмы ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама з метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкі школы – прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.Узрост: ад 18 да 25 гадоў.
Група будзе сфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.
Месца правядзення: Беларускі Дом правоў чалавека, Літва (Вільня).Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:
- Школа першага набору: 1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 2 чэрвеня ўключна)
- Школа другога набору: 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна)
- Школа трэцяга набору: 23 – 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)
- Школа чацвёртага набору: 1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна)
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць запоўніць анкету і даслаць яе на электронную скрыню[email protected].
Пажадана прадставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы).
Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
Крыница: adukacyja.info