АРР “Дзедзіч” і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя “Новы Стаў” запрашаюць маладых журналістаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, узяць удзел у міжнародным моладзевым праекце “Media camp”, які адбудзецца 07-14 ліпеня 2014г. у Любліне (Польшча).
Тэмы заняткаў (48 гадзін навучання):
• навучанне ў інтэрнэт-журналістыцы і крос-медыя (як пісаць у інтэрнэце, асноўныя тыпы інтэрнэт-журналістыкі, прынцып гіпертэксту, праца журналіста у інтэрнэт-выданні, асновы права для журналістаў);
• навучанне відэа і радыё журналістыцы;
• навучанне асновам рыторыкі, мастацтва палемікі і дэбатам;
• тэматычныя прэзентацыі і дыскусіі, сустрэчы з гасцямі, сярод іншага, па тэмах Усходняга партнёрства, пераваг ад сяброўства Польшчы ў ЕС;
• дэбаты “за і супраць” анлайн-трансляцый у Інтэрнэце.
Арганізатар: Europejski Dom Spotkan – Fundacja Nowy Staw.
Арганізатар забяспечвае праграму падчас праекта, навучальныя матэрыялы, пражыванне і харчаванне ў Доме Nasutow (www.nasutow.pl) і пакрыццё дарожных выдаткаў у памеры 90 злотых.
Удзел у праекце бярэ моладзь з Беларусі (5 чалавек), Малдовы (5 чалавек), Нямеччыны (2 чалавекі) і Польшчы (5 чалавек). Працоўныя мовы: расейская, ангельская.
Семінары праходзяць у рамках праекта “Вачыма маладых”, які фінансуецца Фондам польска-нямецкай супрацы.
Мэтай праекта з’яўляецца стварэнне сеткі супрацоўніцтва ў чатырохкутніку Нямеччына-Польшча-Беларусь-Малдова і развіццё грамадскай дыскусіі па тэмах, звязаных з ўсходнім кірункам Еўрапейскага саюза, ідэяй Усходняга партнёрства і будучыняй еўрапейскай інтэграцыі.
У гэтай дыскусіі патрэбна бачанне, меркаванні і пазіцыі маладога пакалення. Патрэбна узаемаразуменне, знаёмства з культурай суседа. Патрэбны абмен думкамі, сумесныя абмеркаванні і погляды на сучасныя праблемы з іншага пункту гледжання.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца:
- маладыя журналісты (18-26 гадоў) альбо маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія цікавяцца журналістыкай, асабліва інтэрнэт-журналістыкай (вядуць блогі, інтэрнэт-старонкі, і да т.п.). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам з Берасцейскай вобласці.
- акрамя гэтага, для эфектыўнага ўдзелу неабходна свабоднае валоданне адной з наступных моў: польская, ангельская альбо нямецкая.
- абавязковай умовай удзелу з’яўляецца дасланне разам з заяўкай на ўдзел Вашай асабістай (ці ў суаўтарстве) лепшай журналісцкай працы, выкананай на працягу 2014г. (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яна не была нідзе апублікаваная.
- у сувязі з недахопам часу на выраб віз, да ўдзелу ў праекце запрашаюцца асобы, якія ўжо маюць дзейсную шэнгенскую візу на час правядзення “Медыя кэмпу”.
Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд у памеры 90 злотых (~30 даляраў). Праезд з Берасця да Любліна каштуе каля 140.000 беларускіх рублёў.
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 30 чэрвеня.
Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “Media camp”
І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1″ да “5″):
9. Ці маеце вы дзейсную візу Шэнген (або польскую нацыянальную) на час правядзення праекта (07-14.07.14):
II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi:
4. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
5. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у СМІ ці ў грамадскай арганiзацыi – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
7. Як вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
8. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
9. Ці далучылі Вы да заяўкі Вашу асабістую (ці ў суаўтарстве) лепшую журналісцкую працу?
Заяўкі без дададзенай Вашай асабістай (ці ў суаўтарстве) лепшай журналісцкай працы разглядацца не будуць.
Чакаем вашых заявак на адрас [email protected] да 30 чэрвеня!!!