Замежжа

Навучальныя візіты ў Гдыні

«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Арганізатары анансуюць патэнцыйным удзельнікам, што навучальныя візіты дадаць магчымасці:

  •     пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
  •     даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
  •     пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
  •     наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
  •     зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
  •     адчуць польскую культуру і гісторыю,
  •     вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.

Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  •     ўзрост 18+
  •     актыўныя і ініцыятыўныя
  •     студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
  •     грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі(толькі жыхары Калінінградскай вобл.)
  •     вольна валодаюць рускай мовай

Мэта праекта — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.

Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:

  •     пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
  •     пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
  •     усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
  •     падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы

Працоўная мова праекту — руская. Падача заявак і ўдзел у візыце — бясплатныя.

Восенню 2014 года запланавана два навучальных візіты ў Гдыні ў датах:

13 – 24 кастрычніка 2014 г.

24 лістапада – 5 снежня 2014 г.

Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google: http://goo.gl/1YTxKr

Апошні тэрмін прыёму заявак: 11 ліпеня 2014 г.

unnamed

Пакінуць адказ