Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, якія працягваюць у Брэсце кампанію “Народны кантроль”, накіравалі ліст на імя новаабранага старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Мікалая Красоўскага. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як паведаміў прадстаўнік “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч, у звароце пералічаны прапановы, якія, на думку актывістаў, дазволяць палепшыць інфармаванасць насельніцтва пра дзейнасць народных абраннікаў. У прыватнасці, ініцыятытары ліста прапануюць, каб прыём грамадзян дэпутатамі гарсавета ажыццяўляўся не па месцы іх працы, а ў адмыслова адведзеным памяшканні.
Акрамя таго, актывісты лічаць неабходным істотна палепшыць дэпутацкі раздзел на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама. “Мы прапануем, каб на сайце была размешчана інфармацыя пра тое, дзе і калі дэпутаты будуць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, а таксама якім чынам народныя абраннікі будуць рабіць справаздачу пра сваю дзейнасць перад грамадзянамі”, – распавёў Юрый Жыдовіч.
У якасці прыкладу ў лісце да кіраўніцтва Брэсцкага гарсавета дэпутатаў прыведзена інтэрнэт-старонка іх калег з Гродна, адкуль можна даведацца не толькі пра імя і прозвішча дэпутата, але і атрымаць звесткі пра месца і перыдычнасць прыёму выбаршчыкаў.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…