Categories: Еўраклуб

ERASMUS+: што новага?

Чуючы слова Эразмус, абсалютная большасць людзей думае пра акадэмічны студэнцкі абмен. Аднак, з нядаўняга часу ERASMUS+ – гэта праграма, якая прыйшла на змену праекту “Моладзь у дзеянні”.

У параўнанні з папярэдняй праграмай “Моладзь у дзеянні”, тут адбыліся структурныя змены: аб’ядналіся раней існуючыя праграмы у сферы фармальнaй (ComeniusLeonardoErasmusGrundtvig) і нефармальный адукацыі (Youth in ActionJeanMonnetTempus ды Erasmus Mundus).

Бюджэт праграмы павялічыўся – 14, 774 млрд.еўра на 7 гадоў, з гэтых грошай 10% выдзелена на напрамак “Моладзь”. Плануецца, што фінансаванне моладзевых праектаў павялічыцца на 40%, то бок праектаў стане болей.

Часовыя рамкі новай праграмы ERASMUS+ : 2014-2020 гг.

Краіны-удзельніцы:

– краіны Еўразвязу (28);

– Не-члены ЕЗ (6) – Ісландыя, Турцыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Швейцарыя.

Краіны-партнэры:

– Краіны Усходняга партнэрства — Арменія, Грузія, Азербайджан, Беларусь, Украіна, Малдова;

– Краіны Паўднёвага Міжземнамор’я – Алжыр, Егіпет, Іарданія і інш.;

– Заходнія Балканы – Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Чарнагорыя, Сербія;

– Іншыя – Расія.

Структура новай праграмы

Асноўная мэта праграмы – прапанаваць магчымасць для студэнтаў, моладзі і валанцёраў, а таксама для прафесараў, выкладчыкаў, трэнераў, працаўнікоў адукацыйных устаноў і інстытутаў грамадзянскай супольнасці атрымаць адукацыйны і прафесійны вопыт у іншай краіне.

Задачы:

– Павышэнне ўзроўню кампетэнцый і навыкаў, заахвочванне моладзі да ўдзелу ў дэмакратычным жыцці Еўропы;

– Міжкультурны дыялог, сацыяльнае ўключэнне;

– Стварэнне магчымасцяў для маладых людзей, актыўных у моладзевай працы праз узмацненне партнёрскіх адносін паміж моладзевымі арганізацыямі.

Формы ўдзелу:

– Моладзевы абмен;

– Еўрапейская валанцёрская служба;

– Навучанне і стварэнне сетак.

Адрозненні ад праграмы «Моладзь у дзеянні»

Узрост удзельнікаў EVS — ад 17 да 30 гадоў (раней было з 18).

Разлік грошай на дарогу па кіламетраж, фінансавыя ўмовы (напрыклад, пакрыццё выдаткаў да 180 еўра на адлегласць ад 100 да 499 км).

Кішэнныя грошы — змена на + – 5 еўра, моцнае зніжэнне для валанцёраў у Расіі – з 90 да 55 еўра.

Курсы мовы – раней удзельнікі вывучалі мову на месцы на адмысловых курсах, у Erasmus+ удзельнікі займаюцца анлайн-навучаннем перад паездкай на праект.

 Пошук праекта: плануецца стварэнне інтэрактыўнай анлайн-платформы, дзе будзе існаваць профіль кожнай арганізацыі — там можна будзе непасрэдна адсачыць, ці набірае арганізацыя валанцёраў.

Наступны дэдлайн — 1 кастрычніка – для праектаў, якія будуць рэалізоўвацца з 01.01 па 30.09.2015.

Каментар эксперта

Вольга Хабібуліна, дырэктар “Офіса прасоўвання ініцыятываў”, эксперт-кансультант праекта “Мінская міжнародная мадэль ААН” (MINTMUN), трэнер па падрыхтоўцы і павышэнню ўзроўню матывацыі удзельнікаў з Беларусі праграмы “Еўрапейская моладзевая служба”.

Бюджэт на праграму павялічыўся, ці значыць гэта тое, што арганізаваць свой праект і атрымаць на яго фінансаванне стала прасцей?

Наогул не варта цешыцца павелічэннем агульнага бюджэту праграмы. Трэба ўлічваць тое, што праграма «Erasmus +» стала ўключаць у сябе ўсе аспекты еўрапейскай працы з моладдзю: у фармальнай адукацыі (праграмы развіцця сярэдняй і вышэйшай адукацыі, званыя ў мінулым «Comenius» і «Erasmus Mundus» адпаведна) і ў нефармальнай адукацыі (праграмы развіцця і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў сістэм як фармальнай, так і нефармальнай адукацыі, у мінулым – «Leonardo» «Grundtvig»; праграма развіцця нефармальнай адукацыі для моладзі, былая «Youth in Action”). Бюджэт павялічыўся таксама праз увядзенне ў праграму больш доўгатэрміновых праектаў, накіраваных на развіццё стратэгічнага партнэрства паміж рознымі сектарамі (дзяржструктуры-бізнэс-НДА) працягласцю мінімум 1.5 гады.

У якіх сферах цяпер можна арганізаваць свой праект? Ці з’явіліся нейкія новыя ў параўнанні з Youth in Action?

Рэалізаваць свой праект можна ў 2-х асноўных напрамках: Еўрапейская валанцёрская служба (кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя праекты), а таксама ў правядзенні моладзевых абменаў, трэнінгаў, семінараў, навучальных візітаў і падобных мерапрыемстваў (само мерапрыемства павінна доўжыцца ў сярэднім 10 дзён).

Варта ўлічваць новае правіла: у праграме могуць удзельнічаць толькі зарэгістраваныя на нацыянальным або міжнародным узроўні некамерцыйныя структуры. Раней маглі быць партнэрамі і незарэгістраваныя ініцыятыўныя групы.

Як і ў мінулай праграме, неабходна мець акрэдытацыю для рэалізацыі праектаў у галіне ЕВС.

За які тэрмін да дэдлайну лепш пачынаць афармляць сваю ідэю ў праект?

Усё вельмі індывідуальна. Я ведаю арганізацыі, якія паспяхова афармляюць свае ідэі ў моладзевы праект за 2-3 дні. Але для пачаткоўцаў найлепш афармляць сваю ідэю не менш чым за 6 тыдняў да дэдлайну, бо для праектаў «Erasmus +» абавязковы ўдзел арганізацый з краін Еўрапейскага саюза. А гэта значыць, што вам трэба знайсці партнэраў і дамовіцца з імі аб патэнцыйным партнэрстве.

Да каго ў Мінску можна звярнуцца па дапамогу ў напісанні праекта?

Калі ж у вас няма арганізаванай структуры, але ёсць ініцыятыўная група, то можаце смела звяртацца ў «Офісе прасоўвання ініцыятываў», дзе працуе прынцып пераемнасці і мультыплікацыі мэнэджарскіх навыкаў. Там вашу ідэю падтрымаюць, дапамогуць аформіць у праектную заяўку і падаць да бліжэйшага дэдлайна. Пасля ўхвалу праектнай заяўкі вам дапамогуць рэалізаваць праект, але каардынаваць яго будзеце вы.

Цалкам бясплатна на высокім узроўні вам дадуць кансультацыю у праекце «Дом узаемаразумення», інфармацыю аб якім можна знайсці вось на сайце. Кансультацыі даюць у розных сферах рэалізацыі некамерцыйных праектаў як ініцыятыўным групам, так і зарэгістраваным некамерцыйным структурам.

Гід па праграме Erasmus+ можна знайсці тут.

Вандруйце і рэалізоўвайце свае праекты!

Вікторыя Жлобіч

Крыніца: adukacyja.info

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago