Дзень моладзі 29 чэрвеня ў Берасці прайшоў з размахам. Берасцейцы ўжо некалькі месяцаў абмяркоўвалі гучную штогадовую імпрэзу “Город света”, якая сабрала тысячы людзей на плошчы Леніна. Гэта падзея не спыніла берасцейскіх электроншчыкаў Saint Gooseberry, якія ў той жа дзень і час сыгралі сольны канцэрт у Караоке клубе “Соло”.
Выступы праекта заўсёды вылучаюцца добрай візуалізацыяй, пластычнымі рухамі, харызмай і вакальнымі дадзенымі саліста гурта Анатоля Курыся.
Пазнаеміцца з берасцейскім электронным праектам можна ў нашых матэрыялах.
Негледзячы на тое, што паралельна ладзілі імпрэзу “Город света”, клуб сабраў каля 30 аматараў электроннай музыкі. Электроншчыкі прэзентавалі новы сінгл і анімацыйны кліп, і таксама Анатоль паабяцаў слухачам хутка новы альбом.
Уражанні берасцейцаў ад музычнай імпрэзы.
Вікторыя
Мой муж паказаў кліп на сінгл Perfect Pair і парэкамендаваў схадзіць на канцэрт. Першы раз слухала і спадабалася. Новы напрамак беларускай музыкі.
Дар’я
Знаёма з салістам гурта і яго творчасцю год ці два. Падабаюцца песні, асабліва тая, на якую быў зняты кліп. Перспектыўны гурт. У Беларусі падобнага не чула. Хлопцы магчымуць дасягнуць вышыні, але не ў Беларусі, бо наш слухач больш спакойны. І, калі мы паглядзім, хто выступае на беларускім тэлебачанні, гурту лавіць тут няма чаго. У нас любяць разважаць пра “беларускіх” артыстаў, якія дасягнулі поспехаў за мяжой. Напрыклад, Калдун, Рыбак.
Алег, саліст берасцейскага гурта Weartists
Быў прыемна здзіўлены. Адзначу, што імпрэза мастацкая. Саліст добра выглядае на сцэне, прафесійна робіць сваю справу. У яго вялікая будучыня ў музычнай індустрыі.
Анатоль Курысь, саліст гурта Saint Gooseberry, пра берасцейскія пляцоўкі і беларускія фэсты
Ці ёсць у Берасці пляцоўка для паўнавартасных выступаў музычных гуртоў і артыстаў?
У нашым горадзе няма такіх пляцовак. У Берасці ёсць начныя клубы, якія прызначаны не для канцэртных выступаў. Напрыклад, я быў у менскім клубе “Пираты”, і здзівіўся, бо пляцоўка ва ўсіх напрамках зроблена пад выступы гуртоў. Але, калі кранаешся беларускай культуры, музычных перспектыўных праектаў у нас шмат, а выступаць недзе.
Як ставіцца гурт Saint Gooseberry да ўдзелу ў музычных фэстах?
Вельмі пазітыўна. У гэтым годзе падаваў заяўкі на беларускія фэсты “Дружба” і “Мост”. Пры ўсім імкненні паказаць сябе за мяжой, хочацца выступіць і для сваіх. Вельмі часта адбываецца так, што падаеш заяўку, а адказ так і не прыходзіць. Наогул няма ні станоўчага, ні адмоўнага адказаў. Цішыня.
У жніўні будзе прахадзіць “Амбасовішча” – беларускі фэст пры падтрымцы амерыканскай амбасады. Дэдлайн заявак – 25 чэрвеня. Я даслаў відэа і вельмі разлічваю на гэты фэст, спадзяюся, што за відэа прагаласуюць.
Насамрэч яшчэ ёсць праблема ў папулярнасці гурта Saint Gooseberry. Звычайна людзі прыходзяць на знаёмыя любімыя гурты, і не будуць рызыкаваць і купляць білет на малазнаёмы праект.
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Прапануем Вам паглядзець імпрэзу ў фотаздымках ад фатографа Славы Жураўлевіча:
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…