Грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк накіраваў у Генеральную пракуратуру Беларусі заяву, дзе выказана просьба прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў мясцовай улады і супрацоўнікаў гарадскога ЖРЭУ, якія збіраліся руйнаваць жылы дом №10 па вуліцы Астроўскага ў Брэсце. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Падставай для звароту з’явіўся ліст, падпісаны старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Палышэнкавым яшчэ ў 2006 годдзе. У гэтым лісце, накіраваным да абласных уладаў, утрымлівался просьба прыняць рашэнне аб дазволе зносу згаданага дома па вуліцы Астроўскага. У выніку просьба была задаволеная, нягледзячы на тое, што Міністэрства культуры ад 2003 года прызнае гэты дом за гісторыка-культурную каштоўнасць. Такім чынам, лічыць Турчаняк, згодна з законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, дом падлягаў абароне ў выглядзе забароны здзяйснення любых дзеянняў, якія прыводзілі б да знішчэння, знікнення і навукова неабгрунтаваных зменаў.
Хаця будынак на вуліцы Астроўскага пакуль не знесены, грамадскі актывіст мяркуе, што ёсць падставы да пакарання вінаватых, бо айчыннае заканадаўства прадугледжвае адказнасць не толькі за ўчыненыя злачынствы, але і за замах на злачынства. У сваёй заяве ў Генеральную пракуратуру жыхар Брэста просіць правесці праверку на прадмет здзяйснення службовымі асобамі замаху на злачынства, што прадугледжана артыкулам 344 Крымінальнага кодэксу РБ і было выказана падчас падрыхтоўкі да зносу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Варта нагадаць, што раней жыхары дома №10 па вуліцы Астроўскага ўжо звярталіся ў мясцовую пракуратуру, абвінаваціўшы адказных асобаў гарадскога ЖРЭУ і Брэсцкага гарвыканкама ў крадзяжы, злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і бяздзейнасці. Аўтары звароту былі ўпэўненыя, што сваёй бяздзейнасцю названыя структуры нанеслі ім сур’ёзную матэрыяльную шкоду, бо жыхары дома ў свой час заключылі дамову і аплачавалі паслугі, каб будынак рамантаваўся і знаходзіўся ў належным стане. Аднак чыноўнікі цягнулі з рамонтам, а пасля прызналі дом аварыйна небяспечным. На думку грамадзян, гарвыканкам не выканаў свае абавязкі ў справе захавання камунальнай і прыватнай уласнасці, а таксама гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо дом па вуліцы Астроўскага размешчаны ў цэнтры Брэста горада і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Але тады ў пракуратуры не знайшлі падставаў да прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…