Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны напрыканцы чэрвеня звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з прапановай аб вяртанні беларускай мовы ў нацыянальнае заканадаўства. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Цяпер амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове і не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з’яўляецца парушэннем дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – канстатуецца ў Звароце.
У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” Сакратарыят ТБМ прапануе з 1 верасня 2014 г. усе законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама зрабіць афіцыйны пераклад дзеючых законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову і апублікаваць іх у прадугледжаным законам парадку.
Крыніца: spring96.org