У межах кампаніі “Наша мова” актывісты гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і АРР “Дзедзіч” падрыхтавалі ў гэтыя цёплыя дні акцыю “Мова дзеткам” для маленькіх жыхароў Берасця.
Дзяцінства – цудоўны, прыемны і пяшчотны час у жыцці чалавека. Калісьці матуля і тата чыталі нам казкі перад сном. Казачная гісторыя сканчалася перамогай дабра, вясёлай песняй, добрымі ўчынкамі, старэйшыя дапамагалі меньшым, дабро перамагала зло.
Сёння не проста знайсці ў краме кніжку з беларускімі казкамі, пры гэтым з каляровым афармленнем і на роднай мове. Маленькі чалавек любіць разглядаць малюнкі, пытаць пра намаляваных “жыхароў” кніжкі, вяртацца да іх у канцы. З гэтай нагоды берасцейскі дызайнер Ганна Яцкевіч дапамагла кампаніі “Наша мова” і стварыла маляўнічы шэдэўр для берасцейскіх дзяцей – кніжку з беларускай народнай казкай “Дзяцел, лісіца і варона”. Дзеткі пазнаёмяцца з жыхарамі леса: дзятлам-балтуном, хітрай лісіцай і шэрай мудрай варонай. З працамі Ганны можна пазнаёміцца на яе сайце: Anna Bell Design.
Актывісты кампаніі “Наша мова” будуць раздаваць кніжку на вуліцах Берасця, частка наклада будзе перададзена ў дашкольныя ўстановы. Плануецца надрукаваць 300 асобнікаў кніжкі.
Час, месца правядзення акцыі і іншыя дэталі глядзіце ў суполцы кампаніі: “Наша мова”.
Калі ў Вас ёсць жаданне дапамагчы актывістам “Харугва” і АРР “Дзедзіч”, пішыце ў суполку ці на электронны адрас: harugvabrest@gmail.com.
Часам усё адбываецца дакладна як у казцы! Чытайце сваім дзеткам беларускія народныя казкі разам з “Нашай мовай”.
Малюнкі кніжкі ад Ганны Яцкевіч:
Прэс-служба АРР “Дзезіч”
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…