Стартуе новы конкурс у межах кампаніі “Наша мова” – “Дзеннікі беларуса”. Галоўная мэта – прывабіць небеларускамоўных маладых берасцейцаў, якія ў паўсядзённым жыцці не размаўляюць на беларускай мове.
Конкурс накіраваны на адважных і творчых берасцейцаў.
Для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу, вам трэба на працягу аднаго дня размаўляць на беларускай мове, а пасля на паперы распавесці пра свае ўражанні, складаныя моманты (пры іх наяўнасці), пра рэакцыю людзей, пачуцці ад маўлення. Тэкст можа выглядаць як дзённік, эсэ, нарыс, паведамленне-разважанне, артыкул і г. д. Маштаб тэкста не абмежаваны. Мова тэксту – тая, на якой больш зручна пісаць. Але невялічкі бонус будзе беларускаму тексту, нават з памылкамі.
Тэкст трэба даслаць на электронны адрас: [email protected].
Дзённікі берасцейцаў прымаюцца да 27 ліпеня.
Лепшыя 3 дзённікі, як і ў папярэдніх конкурсах, вызначаць берасцейцы з дапамогай адкрытага інтэрнэт-галасавання ў суполцы “Наша мова” https://vk.com/nashamova. Акрамя гэтага, экспертнае журы з ліку берасцейскіх літаратараў і творчых асоб дадаткова вызначыць пераможцу.
І самае цікавае – напрыканцы. ПРЫЗЫ)))
За 1-е месца – электронная кніга.
За 2-е месца – фотарамка.
І за 3-е месца – MP3 плэер.
Не абавязкова быць пісьменнікам, журналістам ці паэтам, каб пісаць цікавыя і маляўнічыя тэксты.
Наперад, берасцейцы!