У панядзелак, 21 ліпеня ў вёсцы Залессе распачаўся летнік, дзе Дзедзіч разам з маладзёнам з розных гарадоў будуюць Дом Еўрапейскіх сустрэч.
Першы дзень адкрыў нам магчымасці для азнаямлення з аб’ектам працы ды будучым калектывам. Адкрылася што мы маем:
1) фактычна гатовы да выкарыстання аб’ект, які патрабуе шмат нашай касметычнай, але вельмі істотнай працы
2) інтэрнацыянальны трохмоўны калектыў з прастаўнікоў рускай-беларускай і японскай культур 🙂
3) добра падрыхтаваную валантэрска-захапляльную праграму
Па апошнім пункце сёння і пойдзе гаворка, бо дзень знаёмстваў таму і прысвечаны, каб нас усіх пазнаёміць ды з’яднаць калектыў.
Для мяне гэта не першы летнік такога кшталту (да таго удзельнічаў у падобных летніках ў Беларусі ды Украіне, на праэктах Крэва і Баранівка “Дом для добрых людзей”), і мне ёсць з чым параўноўваць і што адзначыць.
Тут варта падкрэсліць шмат пазітыўных момантаў, пачынаючы ад загадзя падрыхтаваных і закупленых сродкаў першай неабходнасці, як ежа ды базавыя сродкі гігіены, да сістэматызаванай схемы праезду, дастаўкі валантэраў на месца працаў і інш.
Праграма дня раздзялілася на некалькі ўзроўняў. Заезд і размяшчэнне, размеркаванне працаў і рэалізацыя пачатковага праэкту, знаёмства і варштаты. Дзякуючы валантэркам Тацянне ды Александры мы правялі варштаты з трэнінгамі на знаёмства, на замацаванне імёнаў і інтэрактыўныя ўзаемадзеянні.
Другі пазітыўны момант, ён жа другі пункт праграмы, гэта размеркаванне працы. Загадзя фронт працы быў структурызаваны ў працоўным, прыборчым і забеспячэнскім кірунках, таму сам працэс размеркавання заняў не больш за тры хвіліны (не тое, што ва ўніверы). А далей ужо давялося кінуцца з галавою ў працоўную завіруху.
Знаёмства, сняданак, што плаўна сыходзіў у абед, працы ды прыборка і бясконцыя варштаты і ўзаемадзеянне з незвычайнымі асобамі – удзельнікамі летніку.
Па працах мы знаходзімся на фінальным этапе, ідзе шпатляванне сценаў ды абіўка трэцяга паверха, галоўнага пент-хауса нашага Дома сустрэчаў, таму вялікая колькасць валантэраў дазваляе ў дастатковай ступені і папрацаваць і паварштаціць 🙂
Што датычыцца варштатаў – гэта не было нечым незвычайным, гэта была добра напрацаваная праграма з базісу наведанных валантэркамі раней адукацыйных семінараў еўрапейскага ўзроўню. Інтэрактыўныя заняткі на замацаванне памяці, аб’ектных асацыяцый і асоб дазволілі нам пазнаёміцца (а гэта 15 чалавек) і добра пазнацца цягам літаральна адной гадзіны.
Галерэя лепш за мае летуценныя зазнакі распавядзе вам пра тое, што адбаваецца на летніку. Цэлы тыдзень мы будзем працаваць тут, і ад шчырага сэрца запрашаем Вас, шаноўныя сябры Дзедзіча і неабыякавыя валантэры!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…