Трэці Дзень пачаўся з вельмі файнага над’ворья: не вельмі гороча і не вельмі холодна. Снеданне, гледзячы на буслоў над полем, а потым праца.
Зноў рабілі шпакляванне, падлога на трэцім паверсе Дому Еўрапейскіх сустрэч і дрэнажную сістэму каналізацыі.
Сення ад нас з’ехалі музыкі з Cad-Caddeu, дзяўчыны з файер-шоў і полька. Але летнік не перастаю быць інтэрнацыянальным, бо хлопец з Японіі (які вывучае ў Менску расейскую мову) застаўся з намі. Хлопец з Японіі вельмі спадабаўся прадаўцам з аўталаўкі, якая сення дазволіла нам набыць слодычы і малако.
Пасля інтэлектуальных віктарын з прызамі да нас завітаў Рыгор Бакіевіч і Аляксандр Лагвінец з якім было вельмі цікава падазмаўляць пра еўрапейскія перспектывы для Беларусі. Было вельмі цікава паразмаўляць з такімі рознымі людзьмі з багатым досьведам, а пасля выступу Аляксандра размова зацягнулася яшчэ на паўгадзіны, бо было вельмі штам пытанняў.