Грамадства

Бярозаўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет

Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч атрымалі адмову ў пікеце, які планаваўся 27 ліпеня.  Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

dzen_nezalezhnasci27

Мэтай пікету было нагадаць бярозаўчанам пра тое, што менавіта 27 ліпеня 24 гады таму была падпісана Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі, і гэтая дата адзначалася як Дзень незалежнасці. Актывісты таксама планавалі нагадаць бярозаўчанам пра размяшчэнне расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і існаванне ў краіне палітвязняў.

Прычына адмовы: не ў адзін дзень з заявай на пікет прынеслі дамовы з арганізацыямі, якія павінны абслугоўваць пікет – бальніцай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Праваабаронцы лічаць, што ўлады Бярозы абмяжоўваюць свабоду выказванняў грамадзян, якія не згодны з сённяшняй палітыкай дзяржавы.

За апошнія 17 гадоў бярозаўскія чыноўнікі ні разу не дазволілі дэмакратычнай грамадскасці правесці масавыя мерапрыемствы. Затое ў праўладных арганізацый праблем з гэтым няма, і нават аказваецца фінансавая дапамога.

Крыніца:  spring96.org

Пакінуць адказ