Categories: Грамадства

Гомельскі праваабаронца патрабуе ад пошты выкарыстання ў дакументацыі беларускай мовы

Гомельскі праваабаронца, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктар Адзіночанка патрабуе ад пошты выкарыстання ў дакументацыі беларускай мовы. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

 

У канцы чэрвеня ён афармляў падпіску на беларускамоўную газету «Наша Ніва» у адным з гомельскіх аддзяленняў пошты. Квітанцыю на падпіску яму прапанавалі на рускай мове. «Я папрасіў каб дакумент аб падпісцы быў аформлены на беларускай мове, на што пачуў адказ, што ў камп’ютарах ёсць толькі руская і англійская мова. Мне як беларусу гэта крыўдна, мы жывём не ў Расіі і не ў Англіі. Бачу ў гэтым прамую дыскрымінацыю беларускамоўных беларусаў», – патлумачыў Віктар Адзіночанка.

Сітуацыю ён апісаў у звароце да міністра сувязі і інфармацыі, дзе папрасіў у камп’ютарах паштовых аддзяленняў усталяваць беларускую мову.

З міністэрства сувязі і інфармацыі заяўніку адказаў намеснік міністра Дзмітрый Шэдзька. Адказ быў лаканічным: згодна Канстытуцыі, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, згодна закону «Аб паштовай сувязі» мовамі, якімі карыстаюцца ў паштовай сувязі на тэрыторыі РБ, з’яўляюцца беларуская і руская. «Такім чынам, выдадзеная Вам квітанцыя не супярэчыць заканадаўству», – напісана ў адказе з міністэрства.

Такі адказ не задаволіў праваабаронцу.

«Па-першае, гэта сведчыць пра стаўленне чыноўнікаў да беларускай мовы як другараднай, па-другое, гэта сведчыць пра стаўленне тых, хто рыхтаваў адказ, да сваіх службовых абавязкаў. Па сутнасці скаргі мне не адказалі, ніяк не адрэагавалі на канкрэтную прапанову ўсталяваць на камп’ютэрах беларускую мову, што не так складана. Я буду скардзіцца на парушэнне закону аб зваротах грамадзян, таму што мой зварот па сутнасці не быў разгледжаны», – пракаментаваў Віктар Адзіночанка.

Крыніца:  spring96.org

 

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago