Еўраклуб

USB Rally: сустрэча беларускіх студэнтаў

Цэнтр Ўсходнееўрапейскіх даследванняў EESC запрашае на штогадовую сустрэчу беларускіх студэнтаў USB Rally (United Students of Belarus).

logotipai

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты, якія навучаюцца за мяжой і ў Беларусі, а таксама ўдзельнікі папярэдніх раллі.

Мерапрыемства адбудзецца 1-5 кастрычніка 2014 у Літве. У 2014 годзе Rally праводзіцца ўжо ў восьмы раз.

USB Rally – гэта магчымасць для новых кантактаў, абмена досведам з суайчыннікамі, якія жывуць па-за межамі краіны.

Тэматыка: сёлетняя сустрэча прысвячаецца міжкультурнаму дыялогу, развіццю адкрытага і актыўнага грамадства праз ўзмацненне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Аказваецца дапамога ў атрыманні візы. Унёсак удзельніка складае 10 еўра.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • беларускія студэнты, якія навучаюцца за мяжой, ва ўзросце 18-35 гадоў,
  • беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Беларусі,
  • удзельнікі папярэдніх раллі.

Форму заяўкі можна спампаваць тут, заяўка дасылаецца на электронную скрыню   [email protected].

Дэдлайн – 24 жніўня 2014.

Падрабязная інфармацыя даступная на сайце www.eesc.lt

Крыніца:  adukacyja.info

Пакінуць адказ