Categories: Грамадства

Брэсцкіх чыноўнікаў пракуратура папярэджвае за парушэнне закона аб зваротах грамадзян

Брэсцкія прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі па-ранейшаму ігнаруюць заканадаўства аб зваротах грамадзян. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

Да такой высновы прыйшлі ўжо не толькі людзі, якія скардзяцца на працу ЖКГ, але і пракуратура Брэсцкай вобласці, што праводзіла праверку выканання згаданага заканадаўства.

Нягледзячы на тое, што праверка ладзілася паўторна, у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства жыллёвай гаспадаркі, пракуратура зноў знайшла шматлікія факты парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян. Паводле матэрыялаў праверак 10 службовых асоб абласнога ўпраўлення ЖКГ і тэрытарыяльных арганізацый прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Увогуле ж, паводле дадзеных пракурорскага нагляду, за першыя шэсць месяцаў 2014 года праведзена 50 адмысловых праверак на гэты конт (летась за аналагічны перыяд было 32). У выніку парушэння патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб выяўлены таксама ў ТАА “Научпром” (Брэст), Ганцавіцкім райвыканкаме, ААТ “За мір” Брэсцкага раёна, КУВП “Березарайагросервис”, ГУССП “Бярозаўская СПКМК-22”, СВК “Гортоль” Івацэвіцкага раёна, ГУП “Кобрынскае ПМС”, Лунінецкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, КУП “Лунінецкі райУКС”.
У пракуратуры Брэсцкай вобласці таксама паведамілі, што па выніках маніторынгу гэтых праверак адменена 2 незаконных акты, 47 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 5 – да адміністрацыйнай, а яшчэ 40 афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці парушэння закона.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago