Афіцыйная газета Брэсцкага района “Заря над Бугом” змясціла артыкул пад красамоўным загалоўкам“Ідэолагам да ўсяго ёсць справа”, дзе распавядаецца пра выязны семінар-нараду з ідэалагічнымі кадрамі працоўных калектываў раёна. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Паводле публікацыі, сама нарада ідэолагаў была прsсвечана, перш за ўсё, выкананню дырэктывы прэзідэнта РБ №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Разам з тым, гаворка зайшла і пра іншыя “актуальныя”, на думку чыноўнікаў пытанні – наяўнасць стэндаў нагляднай агітацыі, паўсюднага існавання Дошак гонару, арганізацыі падпіскі на дзяржаўныя друкаваныя СМІ і павелічэння накладу раённай газеты. Чыноўнікі таксама лічаць, што “кожная арганізацыя прадпрыемства і ўстанова сёння павінны мець свой сайт, функцыянаванне якога будзе спрыяць прасоўванню тавараў на рынку”.
Сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Ігар Маслоўскі лічыць даволі красамоўнымі пытанні, якія абмяркоўваюцца на ідэалагічных нарадах. “Паводле беларускага заканадаўства, кожы чалавек мае права на свабоду выказвання свайго меркавання, сваіх перакананняў, права атрымліваць, захоўваць і распаўюджваць інфармацыю, – нагадвае Маслоўскі. – Але ў выпадку з нарадай у Брэсцкім раёне атрымліваецца, што работнікі ідэалагічнага аддзелу, напрыклад, наўпрост звязаны з арганізацыяй падпіскі на дзяржаўныя друкаваныя СМІ і адказныя за павялічэнне накладу афіцыйнай “раёнкі”. Таму нічога дзіўнага, калі пасля такіх нарадаў з’яўляюцца лісты на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў з загадам правесці падпіску на тое ці іншае дзяржаўнае выданне. І ніякай свабоды выбару ўжо няма”.
Крыніца: spring96.org