Беларуская мова – адна з самых міфічных моў свету – у тым сэнсе, што за вялікі час свайго існавання пра яе стварылі вялізарную колькасць міфаў – і нажаль гэтыя міфы даволі сумныя. Таму і будзем іх пакрыху ды ўсім светам выпраўляць.
Дзе ўзяць беларускую навуковую тэрміналогію?
На якой мове быў напісаны правобраз першай канстытуцыі ў Еропе?
Што такое маскоўская мова?
Што такое кітабы?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажа невячлікі (але і даволі змястоўны) буклет ад “НАШАЙ МОВЫ” – 10 міфаў пра беларускую мову. Пра яго распавяла Таццяна, студэнка, адна з стваральніц буклета:
Мы хацім прыцягнуць увагу маладзёнаў, іх цікавасць да роднай мовы. Яшчэ раз нагадаць, што мы маем такі вялікі культурны, гістарычны здабытак. Нагадаць, што мова – гэта не толькі школьныя падручнікі, нейкія сумныя арфаграфічныя правілы, і сачынні пра тое, як праводзіць лета. Мова, яна ж жывая, яна змяняецца, развіваецца, і яна нам кажа пра нас саміх, пра нашу гісторыю. Ну вось напрыклад, адзін з міфаў – шмат хто не ведае, але Статут ВКЛ – гэта адзін з першых у Еўропе вялікіх збораў законаў, фактычна, правобраз канстытуцыі – і напісаны на беларускай мове, у нашай краіне – гэта ж толькі падумаць! як такая мова можа быць калгаснай??
Валанцёры “НАШАЙ МОВЫ” плануюць раздаваць буклеты на вуліцах гораду. Калі вы жадаеце атрымаць такі буклет ці паўдзельнічаць у распаўсюдзе (раздаць сябрам ды аднагрупнікам), звяртайцеся сюды.
Кампанія “НАША МОВА” была арганізавана берасцейскім студэнцкім культурна-гістарычным аб’яднаннем “ХАРУГВА” пры падтрымцы АРР “ДЗЕДЗІЧА”. Кампанія на гэтым сваю дзейнасць не спыняе, таму сачыце за навінамі тут – за будучымі конкурсамі і мерапрыемствамі, прысвечанымі нашай мове і нашай культуры, а таксама выказвайце свае прапановы і заўвагі.
Усё можаш змяніць ты – калі пачнеш размаўляць па-беларуску!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…