Як высвятлілася, яшчэ сёлета ў траўні Брэсцкі аблвыканкам выступіў з ініцыятывай выключэння з інвестыцыйнай дамовы з ТАА “Эледы” дома №10 па вуліцы Астроўскага. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Паводле словаў брэсцкага каардынатара Руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка, які другі год дапамагае жыхарам гэтага дома адстойваць свае правы, звесткі пра тое, што інвестыцыйная дамова перагледжана, прыйшлі выпадкова, а саміх грамадзян ніхто пра гэта не папярэдзіў. Дарэчы, раней таксама ніхто іх увогуле не праінфамаваў пра існаванне згаданай дамовы.
Як паведаміў Турчаняк, ад самага пачатку было зразумела, што ў справе з домам №10 па вуліцы Астроўскага аблвыканкам перавысіў паўнамоцтвы, якія прадстаўлены гэтай установе Законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, бо чыноўнікі хацелі вырашыць лёс прыватнай уласнасці грамадзян без іх ведама і згоды.
Такім чынам, гісторыя гэтага дома, якая стался падставай для зваротаў у пракуратуру і некалькіх судовых паседжанняў, нарэшце прынесла вынік: будынак, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, быў выключаны з праекту забудовы цэнтра горада. Аднак па-ранейшаму няма пэўнасці наконт гаспадарчых забудоў, што знаходзяцца побач з домам №10 і належаць жыхарам. Паводле апошніх зывестак, інвестар хоча пачаць на гэтай тэрыторыі будаўніцтва шматпавярховага дома, але ўласнікі гаспадарчых забудоў згоду на іх дэмантаж не давалі. Дзяніс Турчаняк спаядзецца, што ў гэтай справе будзе дасягнуты кампраміс, і цяперашнім гаспадарам будзе прапанавана грашовая кампенсацыя, якая іх задаволіць.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…