Надакучылі бессэнсоўныя прагулкі па Савецкай? Мы прапаноўваем больш даведацца пра цікавосткі нашага горада. 29 жніўня “Наша мова” праводзіць гульню звязаную з беларускай мовай ў Берасці.
Гульцам трэба будзе выйсці на вуліцу і выканаць некалькі цікавых і нескладаных фотазаданняў. Заданні будуць рознага кшталту, але абавязкова звязаныя з беларускай мовай, яе праяўленнямі ў нашым горадзе. Максімальная колькасць заданняў – 7. Каб прэтэндаваць на прызы неабходна выканаць іх усе.
Для ўдзелу ў гульне неабходны фотаапарат (падыйдзе нават камера ў мабільным тэлефоне) і жаданне. Але калі вы здымаеце камерай з тэлефона ўпэўніцеся, што на фататаздымку бачна, што вы робіце.
Гульня стартуе 29 жніўня. У пэўны час будуць раздадзеныя канверты з падказкай да першага пункта. На пунктах будуць схаваны заданні, якія трэба будзе выканаць. Адзін з пунктаў маршрута будзе кантрольны. Там Вас сустрэнуць валанцёры і адзначаць прамежкавыя вынікі.
Перад удзелам неабходна паведаміць аб сваім жаданні ўдзельнічаць паведамляць сюды.
У гульні перамагае той, хто раней за іншых выканае ўсе заданні і першы пакажа фатаздымкі арганізатарам, якія будуць чакаць удзельнікаў па адрасе вул. Кірава 60. Усе спрэчныя пытанні вырашаюць арганізатары.
Увага! Некалькі важных момантаў:
-перасоўванне па гораду толькі пешшу (гульня будзе праводзіцца ў межах цэнтральнай часткі Берасця);
-у кожнай каманды будзе магчымасць 1 званка арганізатарам для атрымання завуаліраванай падказкі;
-усе заданні павінны быць выкананы па чарзе.
Падрабязнасці тут.
Прыходзь,будзе цікава!
Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…
У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…
Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…
Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…
Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…
Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…