Еўраклуб

Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнюсе запрашае старшакласнікаў і выпускнікоў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў  паўдзельнічаць у восеньскім Дне адчыненых дзвярэй «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ».

z_46b69cc5_53e1da390929d

Мерапрыемства адбудзецца 25-31 кастрычніка.

Цягам аднаго тыдня вы зможаце:

  • наведаць заняткі па прадметах, якія вывучаюць студэнты-бакалаўры;
  • паўдзельнічаць у выставе бакалаўрскіх праграм і сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі, студэнтамі і іх бацькамі, а таксама з выпускнікамі ЕГУ;
  • здаць экзамен па замежнай мове, а таксама па эсэ ці кампазіцыі. Вынікі экзаменаў могуць залічвацца пры паступленні ў ЕГУ.

Рэгістацыя для ўдзелу ў мерапрыемстве да 12 верасня для тых, каму патрэбная віза, і да 20 кастрычніка для ўдзельнікаў, якія маюць візу.

Падрабязней пра Дні адчыненых дзвярэй можна даведацца на сайце www.ehu.lt

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ