Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук,спыніў сваё існаванне. У сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ № 14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі № 4, але безвынікова. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
– Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што неабходна пісьмовая згода не менш як 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, – паведаміла мама Ясі Таццяна Малашчанка.
Грамадская актывіста дадала, што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5а классе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет “Чалавек і свет” будуць для дзяўчынак на беларускай мове.
Фота: Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык, якія хочуць навучацца па-беларуску
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…