З 1 сакавіка да 31 траўня маладыя журналісты з дапамогай Фонда Роберта Боша пройдуць стажыроўку ў Берліне. Таксама ім прапаноўваецца навучанне пра правах чалавека са стажыроўкамі ў Польшчы і Чэхіі. Дэдлайны: 17.09 і 1.10.
На Берлін, за вопытам (патрэбна нямецкая мова!)
Фонд імя Робэрта Боша і Бэрлінская школа журналістыкі абвяшчаюць конкурс на стыпэндыю «СМІ – пасярэднік паміж народамі».
Навучаньне й праца адбудуцца ў Бэрліне з 1 сакавіка да 31 траўня 2015 г. і будуць уключаць:
- першы месяц – пашырэньне ведаў пра Нямеччыну, адносіны паміж краінамі й агульныя пэрспэктывы ў ЭЗ – у форме размоваў, дакладаў і сустрэчаў;
- наступныя два месяцы – практыка ў адным са СМІ нямецкай сталіцы – газэце, радыё ці тэлебачаньні, у залежнасьці ад кваліфікацыі ды прапановаў.
Стыпэндыяты пазнаёмяцца з працоўнымі буднямі нямецкіх калегаў і атрымаюць статус «часовых карэспандэнтаў» у Бэрліне, што дасьць магчымасьць рыхтаваць матэрыялы як для нямецкай рэдакцыі, так і для рэдакцыі на радзіме.
Стыпэндыяты атрымліваюць стыпэндыю ў памеры 1.100 эўра штомесяц, куратара ў нямецкай рэдакцыі, дапамогу ў пошуку жыльля ў Бэрліне на час практыкі.
Каму ўдзельнічаць?
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты, якія маюць стаж працы ў журналістыцы й добра валодаюць нямецкай мовай.
Інфармацыя пра правілы й умовы падачы заявак – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2014 г.
Правы чалавека – што павінны ведаць журналісты
Абвешчаны набор на ўдзел у Міжнародным адукацыйным курсе для журналістаў «Узмацненьне ўплыву журналісцкай супольнасьці на забесьпячэньне правоў чалавека».
Курс накіраваны на журналістаў з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, якія ўжо маюць досьвед асьвятленьня вострых грамадзкіх праблемаў ды канфліктных сытуацыяў, а таксама матываваныя актыўна асьвятляць пытаньні абароны правоў чалавека й грамадзкіх інтарэсаў у будучым.
Курс будзе працягвацца з кастрычніка 2014 г. да сьнежня 2015 г. і будзе складацца:
- з двух чатырохдзённых трэнінгаў;
- дзьвюх дыстанцыйных сэсіяў;
адукацыйнага візыту ў Польшчу й Чэхію.
Каму падавацца?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія працуюць ў дзеючых СМІ, маюць актыўную грамадзянскаю пазыцыю, вопыт падрыхтоўкі матэрыялаў у сфэры абароны грамадзкіх інтарэсаў, магчымасьць удзельнічаць ва ўсіх навучальных мерапрыемствах курсу, гатоўнасьць да супрацоўніцтва ў камандзе зь іньшымі ўдзельнікамі курсу.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна:
1. Запоўніць рэгістрацыйную анляйн-анкету (абавязкова паставіць галачку насупраць назвы Школы ўверсе старонкі!). Для таго, каб атрымаць доступ да анкеты, неабходна быць зарэгістраваным карыстальнікам сайту.
Зарэгістравацца як карыстальнік сайту можна па спасылцы http://edu.helsinki.org.ua/user/register
2. Падаць да 3-х уласных журналісцкіх матэрыялаў. Спасылку на іх неабходна паставіць у полі «Дадатковае заданьне» аплікацыйнай формы (у выпадку калі матэрыялы не апублікаваныя на інтэрнэт-рэсурсах, адсканаваныя друкаваныя публікацыі, фотарэпартажы, відэяролікі й аўдыёзапісы павінны быць папярэдне разьмешчаныя заяўнікам ў Інтэрнэце ў адкрытым, або абмежаваным доступе).
Першы сэмінар курсу пройдзе з 4 да 7 кастрычніка 2014 г. у Чарнігаве (Украіна).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне удзельнікаў, кампэнсуюць выдаткі на праезд.
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 верасьня 2014 г.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да арганізатараў ва Ўкраіне праз тэл.: +38 0509222348 (Вольга Сяргеева) ці праз эл. адрас: [email protected]
Больш інфармацыі – у файле.
Крыніца: ampby.org