Гэтым разам міжнародны форум пройдзе 9-12 кастрычніка на Ўкраіне. Тэма – устойлівае развіццё. Лёс Еўропы вырашаць табе! Падавай сваю заяўку на ўдзел да 20.09.
Lviv International Summit запрашае маладых парламентарыяў з Беларусі. Усяго плануецца сабраць 100 ўдзельнікаў, якія абмяркуюць тэму “Sustainable Development in Europe – On a Way to Unifying Standard”. Выказвайцеся і шукайце адказы на пытанні, якія стаяць перад Еўропай!
Праграма складаецца за 4-х дзён:
- Дзень 1. Teambuilding.
- Дзень 2, дзень 3. Праца камітэта. Работа над пытаннямі.
- Дзень 4. Генеральная асамблея. Абарона рэзалюцый.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- Беларусы ва ўзросце 16-20 гадоў;
- Ангельская мова дастатковага для размовы ўзроўню.
Пакрыццё выдаткаў
Усе выдаткі (праезд, віза, страхоўка) будуць пакрывацца на конкурснай аснове. Галоўная прычына 100% пакрыцця выдаткаў – якасць запаўнення заяўкі.
Вопыт удзелу ў мінулых сесіях – не абавязковы!
Тым беларусам, якія праявяць сябе на Львоўскай сесіі будзе дадзена магчымасць прадстаўляць Беларусь на міжнароднай сесіі ў Ізміры, Турэччына, вясной 2015.
Заяўка
Каб падацца, трэба запоўніць заяўку да 20.09.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на [email protected].
Крыніца: ampby.org